У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях (Фотарэпартаж)

26 красавіка 2011 23:14  |  Галоўныя навіны

26 красавіка дэмакратычныя сілы Беларусі адзначылі 25-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. У Менску прадстаўнікі дэмсілаў узялі ўдзел у Чарнобыльскім шляху, арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі якога сярод іншых былі і сябры аргкамітэту “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”. Праз забарону ўладаў Чарнобыльскі шлях упершыню адбыўся бяз шэсьця, быў толькі мітынг на плошчы Бангалёр, які цягнуўся прыкладна 1,5 гадзіны. Затым адбылося ўскладаньне кветак і зьнічкаў да памятнага камяню “Ахвярам Чарнобыля”. 

Мітынг пачаўся з хвіліны маўчаньня. Галоўным лёзунгам “Чарнобыльскага шляху” было “Абаронім беларусаў ад радыяцыі”. Таксама яго ўдзельнікі выступалі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС,супраць палітрэпрэсій і за вызваленьне палітвязьняў, за вяртаньне льготаў ліквідатарам аварыі на ЧАЭС і іншае.

З прадстаўнікоў БХД на мітынгу выступілі адказны сакратар аргкамітэту Дзяніс Садоўскі, які быў адным з арганізатараў, і Валерыя Чарнаморцава. Хрысьціянскія дэмакраты таксама актыўна зьбіралі ахвяраваньні палітвязьням.

Мітынг скончыўся каля 19:45. Перад яго сканчэньнем Дзяніс Садоўскі заклікаў усіх ахвочых ускласьці кветкі да Чарнобыльскай капліцы, шэсьце да якой таксама было забароненым. У выніку ўскласьці кветкі, запаліць зьнічкі і памаліцца змаглі толькі тыя, у каго не было з сабой сьцягоў і іншай рэчаў бел-чырвона-белай афарбоўкі. Сябры аргкамітэту БХД прачыталі там агульнахрысьціянскую малітву “Ойча Наш” і прасьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”.

Фота Прэс-службы БХД і Радыё “Свабода”

Болей навін