Севярынца будуць судзіць 11 траўня

27 красавіка 2011 20:37  |  Галоўныя навіны

Прызначаная дата суда над зьняволеным сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам. Яго будуць судзіць 11 траўня ў судзе Заводскага раёну Менска. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла маці Паўла Тацяна Севвярынец.

 

Таксама Тацяна Севярынец паведаміла, што са словаў адваката Паўла судовы працэс будзе цягнуцца ня менш, як 5 дзён.

 

Разам з Севярынцам будуць судзіць Ірыну Халіп і Сяргей Марцалева. Усіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Судзіць Паўла Севярынца і іншых абвінавачаных будзе судзьдзя Жана Брысіна.

 

Нагадаем, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец падчас мінулай выбарчай кампаніі быў кіраўніком штаба іншага сустаршыні БХД, кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынец быў затрыманы ў ноч пасьля выбараў і ўвесь гэты час знаходзіцца ў СІЗА КДБ, так званай «амерыканцы». У турме Павал рашуча адмаўляецца даваць паказаньні.

Іншыя фігуранты, чые справы чамусьці аб’ядналі разам – гэта Сяргей Марцалеў, які падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, і журналістка Ірына Халіп, жонка і давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава.

Болей навін