Судзьдзя Брысіна адмовілася зьмяніць меру стрыманьня Паўлу Севярынцу

29 красавіка 2011 10:34  |  Галоўныя навіны

Судзьдзя суду Заводзкага раёну Менска Жана Брысіна, якая 11 траўня, будзе весьці судовы працэс над сустаршынёй аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўлам Севярынцам, заявіла, што хадайніцтвы аб зьмене меры яго стрыманьня ня будуць задаволеныя.

 

“Суз Заводзкага раёну г.Менска паведамляе, што ваша хадайніцтва абю зьмене меры стрыманьня Севярынцу П.К. разгледжана, далучана да матэрыялаў крымінальнай справы, аднак задавальненью не падлягае.

 

У адпаведнасьці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам толькі ўдзельнікі крымінальнага працэсу маюць права зьвяртацца ў орган, які вядзе крымінальны працэс, з хадайніцтвамі аб вядзеньні працэсуальных дзеяньняў ці прыняцьця працэсульных рашэньняў для высьвятленьня абставінаў, што маюць значэньне ў крымінальнай справе, забесьпячэньні правоў і законных інтарэсаў асобы, якая зьвярнулася з хадайніцтвам, ці асобы, якая яе прадстаўляе”, – адзначыла Жана Брысіна.

 

Нагадаем, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец падчас мінулай выбарчай кампаніі быў кіраўніком штаба іншага сустаршыні БХД, кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынец быў затрыманы ў ноч пасьля выбараў і ўвесь гэты час знаходзіцца ў СІЗА КДБ, так званай «амерыканцы». У турме Павал рашуча адмаўляецца даваць паказаньні.

 

Разам з Севярынцам будуць судзіць Ірыну Халіп і Сяргей Марцалева. Усіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). 

Болей навін