Беларуская праваслаўная царква супраць законапраекту аб рэпрадуктыўных тэхналогіях
Беларуская Праваслаўная Царква незадаволеная прыняццём 27 красавіка Палатай прадстаўнікоў законапраекту аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх прымяненні.
Паводле прадстаўніка Беларускага экзархата, прэс-сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення айца Сергія (Лепіна), такія рэчы як дазвол на донарства спермы, сурагатнае мацярынства, замарожванне ці знішчэнне так званых лішніх эмбрыёнаў супярэчаць хрысціянскім каштоўнасцям:
“Праваслаўная царква, рыхтуе афіцыйны адказ на гэтае пытанне. Пакуль што ў якасці папярэдніх заўвагаў мы з усёй адназначнасцю павінныя асудзіць некаторыя варыянты новага закону, недапушчальныя з пункту гледжання праваслаўнага вучэння. Закон дазваляе сурагатнае мяцярынства, мы шчыра спадзяемся на тое, што ў гэтым свеце хоць штосці павінна застацца не сурагатным. Гэты закон дазваляе донарства спермы, закон дазваляе донарства полавых клетак, дазваляе забойства так званых залішніх імбрыёнаў, дазваляе правядзенне вопытаў над эмбрыёнамі да 14 дзён, па сутнасці над чалавекам. Безліч яшчэ генетычных пытанняў, той праблемы, якая распачатая, праблемай Яўгенікі не назавеш.”
БПЦ мае намер прыцягнуць увагу беларускага грамадства да новага законапраекту, які прымаўся без абмеркавання ў прэсе і без кансультацыяў з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.