У Рыме праходзіць беатыфікацыя Папы Яна Паўла II
У нядзелю 1 траўня аб 11-й гадзіне ў Рыме распачалася беатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ, памерлага 6 гадоў таму. У цырымоніі бэатыфікацыі, паводле звестках паліцыі Рыма, удзельнічаюць больш за мільён чалавек. Цырымонію праводзіць пераемнік Яна Паўла II – папа Бэнэдыкт XVI.
Дзясяткі тысячаў пілігрымаў прыбылі ў Рым з Польшчы, каб удзельнічаць у бэатыфікацыі свайго суайчынніка Караля Вайтылы (свецкае імя Папы Яна Паўла ІІ). На ўрачыстасці ў апостальскую сталіцу прыехалі таксама і беларускія пілігрымы. Пілігрымкі на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ арганізоўваліся як цэнтралізавана па беларускіх дыяцэзіях, так і ў паасобных парафіях, некаторыя каталікі адправіліся ў Рым самастойна. Агулам з Беларусі ва ўрачыстасцях ў Рыме удзельнічаюць каля паўтысячы чалавек.
Урачыстая літургія, падчас якой адбываецца беатыфікацыя Яна Паўла ІІ, распачалася зраніцы на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане. У 16.00 будзе арганізавана Імша-падзяка для пілігрымаў з Беларусі ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Беларускі каталіцкі партал Catholic.by арганізоўвае відэатрансляцыя беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у рэжыме online. Трансляцыя ўрачыстай літургіі з Рыма наладжаная таксама ў архікатэдральным касцёле Менска. Запіс беатыфікацыі пакажа 2 траўня Беларускае тэлебачанне(«Лад», з 09.05 да 10.30).
Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ будзе знятая і ў фармаце 3D. Гэта першая ў гісторыі літургія з удзелам Папы, якая будзе зафіксавана ў трохмернай выяве. Запіс ажыццяўляе Ватыканскі тэлецэнтр і фірма «Sony».
Бэатыфікацыя ў каталіцтве – першая стадыя праслаўлення, пасля якой адбываецца далучэнне да ліку святых.
Паводле http://catholic.by і радые “Свабода”