У Тацяны Севярынец у судзе над Рымашэўскім зрывалі з шыі бел-чырвона-белую стужачку
У адказ Тацяна Севярынец таксама схапіла яго за гальштук і загадала зьняць, калі ёй нельга мець стужачку на шыі. У выніку жанчыну выціснулі ўніз і прымусілі зьняць стужачку, сказаўшы паводле яе шматлікіх просьбаў “калі ласка”.
Пазьней, калі Тацяна Яўгенаўна ізноў павязала стужачку, Грышчанка і іншы міліцыянт Дзьмітры Курыльчук па мянушцы Егіпет ізноўку прычапіліся да яе. Пакінуць жанчыну ў спакоі прымусіў толькі іх начальнік палкоўнік Ігар Яўсееў. На конт гэтага здарэньня Тацяна Севярынец падала скаргу ў гарадскую пракуратуру горада Менска.
У інтэрвію прэс-службе БХД Тацяна Яўгенаўна сама распавяла пра здарэньне наступнае:
“У будынку суда я павязала на шыю бел-чырвона-белую стужачку, каб прыўзьняць настрой сабе і ўсім нашым паплечнкам. Але калі маёр Грышчанка пабачыў гэта, дык азьвярэла наляцелі на мяне: “Зьняць!”, “Зьняць стужачку!” і пачаў раз’юшана дзёргаць мяне за гэтую стужачку. Я тады гэтага Грышчанку сама схапіла за гальштук – “І вы здымайце, мне таксама не падабаецца ваш гальштук!” Ён стаў мяне штурхаць і выпіхваць на лесьвіцу ўніз. Сабралася шмат народу мяне абараняць. Міліцыянты выштурхалі мяне на паверх ніжэй, але пасьля я ўсёткі дамаглася ад іх ветлівага “здыміце, калі ласка” і на нейкі час зьняла.
Міліцыянты з ГУУС Менгарвыканкама, “тры багатыры” Ігар Яўсееў, Максім Грышчанка і Дзьмітры Курыльчук-Егіпет добра вядомыя шмат якім сьвядомым беларусам, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэста. Яны заўсёды праяўляюць вялікі імпэт у разгонах акцыяў апазіцыі ды нават мірных малітваў за Беларусь і проста шалеюць, калі бачаць бел-чырвона-белыя сьцягі. Хрысьціяне з аргкамітэту БХД заклікаюць да ўзмоцненай малітвы за гэтых людзей, за вызваленьне ад духа злобы, іх пакаяньне і навяртаньне.