У сьвеце адзначаюць Дзень вызваленьня ад фашызму
Акт аб безумоўнай капітуляцыі Нямеччыны быў падпісаны 8 траўня 1945 году ў 22:43 паводле цэнтральнаэўрапейскага часу. У Маскве ўжо было 9 траўня, таму ў краінах былога СССР заканчэньне вайны адзначаецца на дзень пазьней. У краінах Прыбалтыкі дзень вызваленьня ад фашызму адзначаюць 8 траўня.
У Нямеччыне 8 траўня называюць Днём памяці і жалю. У гэты дзень ускладаюцца кветкі да помніка воінам-вызваліцелям і героям супраціву. Афіцыйныя мерапрыемства праходзяць сёньня ў Парыжы, Лёндане, іншых эўрапейскіх сталіцах.