Сход палешукоў БХД на Гомельшчыне
8 траўня ў Гомельскай вобласьці быў праведзены сход аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” палескіх раёнаў Гомельскай вобласьці. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па Гомельшчыне Юрась Клімовіч.
На сход сабраліся каля 2 дзясяткаў прадстаўнікоў аргкамітэту з Мазыра, Калінкавічаў і Лельчыцаў. Палешукі вылучылі дэлегатаў на абласны сход аргкамітэту БХД, але прынялі рашэньне аб пераносе гэтага сходу па гомельскай вобласьці да канца судовых працэсаў над лідэрамі БХД Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам.
Таксама палескія хадэкі абмеркавалі агульнапалітычную сітуацыю і мясцовыя праблемы, у тым ліку праблемы чарнобыльскіх раёнаў і ліквідаратаў аварыі на ЧАЭС, прадстаўнікі якіх зьяўляюцца прыхільнікамі БХД. Былі закранутыя пытаньні стратэгіі і такцыкі фунцыцянаваньня аргкамітэту БХД на Гомельшчыне ў беларускіх палітычных і эканамічных умовах, якія склаліся ў апошні час.