Cлонімцы ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне (Фота)
9 траўня прадстаўнікі Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў, куды ўваходзяць прадстаўнікі аргкамітэту па стварэньні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, зладзілі шэраг мерапрыемстваў у межах святкаваньня чарговай гадавіны перамогі над фашысцкімі захопнікамі. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміў мясцовы актывіст, прыхільнік БХД Алесь Масюк.
Слонімскія дэмакраты наведалі мясцовы краязнаўчы музей, дзе адбылася экскурсія на тэму Другой сусветнай вайны. Затым дэмакратычныя актывісты ушанавалі памяць загінулых ваяроў, усклаўшы вянок да абеліску ахвярам фашызму, які знаходзіцца на могілках у мікрараёне “Альбярцін” г.Слоніма.