9 мая – Дзень перамогі ці проста заканчэння вайны?

10 мая 2011 09:57  |  Навіны

Сустаршыня аргкамітэту Партыі БХД Аляксей Шэін лічыць, што дзень 9 мая мусіць святкавацца як дзень заканчэння Другой сусветнай вайны, але ні ў якім выпадку не як Дзень Перамогі для беларусаў. Ён заклікае не паддавацца на шматгадовыя фальсіфікацыі гісторыі і не забываць, што вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для многіх беларусаў стала па вялікім рахунку толькі зменай аднаго замежнага прыгнёту на іншы.

 

Аляксей Шэін прыгадвае гісторыі тысяч людзей, якія ў шэрагах партызанаў змагаліся за вызваленне сваёй Бацькаўшчыны:

 

Безумоўна, мы павінны памятаць пра тое, што адбылося ў 1945-м годзе і гэты дзень мусіць адзначацца як дзень заканчэння Другой Сусветнай вайны. Для нас у гэты дзень скончылася Другая Сусветная вайна і трэба памятаць, што нашы бацькі і дзяды змагаліся ў гэтай вайне не толькі ў шэрагах Чырвонай арміі, але і ў патызанцы, што змагалася адначасова і з камуністамі і з фашыстамі. І ў польскім воску у Арміі Краёвай. Менавіта так мы павінны адзначаць гэты дзень.


Апроч гэтага, на думку Аляксея Шэіна, пры падобных святкаваннях у найноўшай Беларусі надыйшоў час пазбавіцца ўсялякай савецкай сімволікі, якая для многіх беларусаў з’яўляецца знакам бесчалавечных катаванняў і масавага палітычнага тэрору.

Болей навін