Судзьдзя Брысіна напярэдадні суду ізноў не пусьціла сьвятара да Севярынца

10 мая 2011 14:02  |  Навіны

Судзьдзя Жана Брысіна, якая заўтра распачане ў Заводзкім раённым судзе г. Менска працэс над зьняволеным сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, сёньня чарговы раз не пусьціла да яго праваслаўнага сьвятара айца Аляксандра, якому напярэдадні загадала зьявіцца з усімі дакумантамі. Пра гэта прэс-службе БХД распавяла маці Паўла Тацяна Яўгенаўна. 

 

Паводле словаў Тацяны Севярынец, тыдзень таму адвакат Паўла папярэдзіў судзьдзю Брысіну пра тое, што будзе штодня падаваць хадайніцтвы аб допуску сьвятара да свайго падабароннага. І тады Брысіна сказала, каб сьвятар зьявіўся да яе напярэдадні суда 10 траўня у 9 ранку з усімі дакумантамі, якія б пацьвяржалі яго сьвятарскі сан і заявай ад Севярынца.

Калі сёньня айцец Аляксандр а 9-й гадзіне быў у яе, Брысіна загадала чакаць да 11-ці , але праз 2 гадзіны паведаміла, што пусьціць сьвятара зможа толькі  пасьля вынясеньня прысуду.

Болей навін