БТ: “чырвона-зялёны сьцяг і пяціканцовая зорка – сімвал пакутаў распятага Хрыста” (Відэа)

11 мая 2011 10:26  |  Навіны

Адзін з сюжэтаў праграмы Першага дзяржаўнага тэлеканала «В центре вніманія» ад 8 мая быў прысвечаны Дню дзяржаўнай сімволікі. Журналіст Андрэй Крывашэеў, які запомніўся гледачам па тэледэбатах кандыдатаў у прэзідэнты, падаў экстравагантную трактоўку колераў дзяржаўнага сцяга. Які ён чамусьці называў «трыкалорам».
Паводле Крывашэева, зялёны колер на сцягу сімвалізуе… пакуты Хрыста. Распяцьце Збаўцы, паводле журналіста, сімвалізуе і чырвоная зорка на дзяржаўным гербе. От, не зналі таго атэісты-камуністы!
Беларусы ўжо даўно прызвычаіліся, што БТ заўсёды перакручваюць факты дагары нагамі, робячы з чорнага белае, і наадварот.
У гэтым выпадку агульнавядома, што сімлавам Хрыстовых пакутаў і пралітае за чалавецтва крыві Збаўцы ў хрысьціянскай традыцыі зьяўляецца чырвоны колер на белым тле, тобок гістарычны, нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.  А пяціканцовая зорка ад часоў савецкага тэрору зьяўляецца атэістычным сімвалам камуністаў і можа асацыявацца толькі з пакутніцкай сьмерцю хрысьціянаў, што не адракліся ад Хрыста ў часы камуністычных рэпрэсіяў.
 

Болей навін