У судзе: судзьдзя стучыць, Севярынец стаіць, Марцалеў у вакно глядзіць

11 мая 2011 16:48  |  Навіны

Сустаршыня БХД Павал Севярынец, які адмовіўся ў судзе даваць паказаньні, напрацягу  працэсу ўвесь час стаіць, крыху трымаючыся за краты. Бачна, што пра сябе моліцца. Паводле яго маці Тацяны Яўгенаўны, у яго моцна баліць сьпіна, якую ён сарваў яшчэ на лесапавале ў Малым Сітне падчас папярэдняга абмежаваньня волі. Павал глядзіць на залю, вачыма вітаецца з прысутнымі на судзе сваякамі і сябрамі.

Ірына Халіп паводзіць сябе спакойна, кажа ўпэўнена, папраўляе фрызуру. Яна таксама, як і Севярынец, не прызнае сябе вінаватай, але паказаньні дае, вельмі падрабязна распавядае пра ўсе падзеі плошчы, але не апраўдваецца. 

Сяргей Марцалеў сядзіць, амаль не варушачыся, і глядзіць у вакно. Ён прызнаў сваю віну.

 

Севярныца і Марцалева трымаюць у клетцы, а Ірына Халіп сядзіць на крыху адгароджанай ад залі першай лаве. 

Судзьдзя Жана Брысіна нервова круціць асадку ў руках і стукае ёй па сталу. Яна папярэдзіла прысутных пра тое, што будзе выдаляць за любы шум і перашкоды ў вядзеньні працэса.

У маленькай залі на 45 месцаў амаль усе прысутныя ня толькі назіраюць за працэсам напрост, але дзякуючы некалькім журналістам, што вядуць онлайн рэпартажы, сочаць за падзеямі і праз мабільны інтэрнэт, нават міліцыянты, якіх у залі даволі шмат. 

Болей навін