Чарговы суд за Плошчу-2010 скончыўся жорсткімі прысудамі: ад 3 да 3,5 гадоў зьняволеньня

12 мая 2011 18:00  |  Навіны

12 траўня яшчэ адзін палітычны працэс за Плошчу-2010 скончыўся жорсткімі прысудамі: Уладзімеру Лобану, Яўгену Сакрэту і Сяргею Казакову – 3 гады калёніі агульнага рэжыму, Алегу Федаркевічу і Зьміцеру Дароніну — 3,5 гады агульнага рэжыму, Віталю Мацукевічу — 3 гады калёніі строгага рэжыму. Такія прысуды вынесла сёньня ў 16:00 Алена Шылько, судзьдзя суду Маскоўскага раёну Менску.

 

Фігуранты крымінальнай справы абвінавачваліся паводле крымінальнага артыкула “масавыя беспарадкі”. Усе яны ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 19 сьнежня. Наймалодшаму з асуджаных, Казакову, 19 гадоў, найстарэйшаму, Федаркевічу — 50.

 
11 траўня дзяржаўны абвінаваўца прасіў пакараць падсудных: Лобана і Федаркевіча — трыма з паловай гадамі калёніі строгага рэжыму, Сакрэта, Казакова, Дароніна, Мацукевіча — чатырма гадамі зьняволеньня.

Болей навін