Дзяніс Садоўскі: “Афіцыйнай пазіцыяй Літвы ёсьць безумоўнае вызваленьне усіх беларускіх палітвязьняў” (фота)

14 мая 2011 11:59  |  Навіны

У літоўскім сейме адбыўся круглы стол і прэс-канферэнцыя па палітычных рэпрэсіях у Беларусі з удзелам адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага. 

Як адзначыў у інтэрвію прэс-службе БХД Дзяніс Садоўскі:  “Важна зазначыць, што ў час, калі адбываюцца суды над большасьцю фігурантаў справы 2010 года, літоўскі парламент уздымае пытаньне пра свабоду палітвязьняў і дэмакратызацыю Беларусі. Асабліва гэта істотна ў кантэксьце двухсэнсоўнай палітыкай Літвы ў дачыненьні да недэмакратычнага кіраўніцтва Беларусі ў апошні час.

 
Літоўскаму кіраўніцтву неабходна было прадэманстраваць іх пазіцыю на безумоўнае вызваленьне усіх зьняволеных па палітычных матывах і спыненьне рэпрэсіяў у Беларусі. Лічу вельмі важнай заяву міністра замежных справаў Аджубаліса, што Літва ніколі ня будзе мірыцца палітвязьнямі і рэпрэсіямі ў Беларусі і гатовая паступіцца эканамічнымі выгодамі дзеля абароны правоў чалавека.”

 

12 траўня на прэс-канферэнцыі для найбуйнейшых літоўскі СМІ акрамя Дзяніса Садоўскага прысутнічалі кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, а таксама, са спазьненьнем, кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Літоўская грамадскасьць была  праінфармавана пра сітуацыю з палітвязьнямі, пра палітычныя працэсы, якія адбываюцца зараз у краіне, пра эканамічны і палітычны крызіс у Беларусі.

13 траўня на круглым стале ў літоўскім парлямэнце і слуханьнях па сытуацыі ў Беларусі гаворка таксама ішла пра рэпрэсіі супраць іншадумцаў пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 года ў Менску. У дыскусіі ўзялі ўдзел літоўскія парлямэнтары, беларускія палітычныя апазыцыйныя лідэры, праваабаронцы, экспэрты і грамадзкія актывісты. Адкрыў мерапрыемства міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

 

Фота з Delfi і афіцыйнага сайта Літоўскага сейма

 

Дзяніс Садоўскі: "Афіцыйнай пазіцыяй Літвы ёсьць безумоўнае вызваленьне усіх беларускіх палітвязьняў" (фота)

Дзяніс Садоўскі: "Афіцыйнай пазіцыяй Літвы ёсьць безумоўнае вызваленьне усіх беларускіх палітвязьняў" (фота)

Дзяніс Садоўскі: "Афіцыйнай пазіцыяй Літвы ёсьць безумоўнае вызваленьне усіх беларускіх палітвязьняў" (фота)

Дзяніс Садоўскі: "Афіцыйнай пазіцыяй Літвы ёсьць безумоўнае вызваленьне усіх беларускіх палітвязьняў" (фота)

Болей навін