У панядзелак — суд над Міколам Дземідзенкам

14 мая 2011 23:13  |  Навіны

У гадавіну ганебнага рэфэрэндуму 14 траўня, менскія маладафронтаўцы зьбіраліся вывесіць нацыянальны сьцяг насупраць Нацыянальнае Бібліятэкі. Затрыманы намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.

 

Пра гэта паведамілі паплечнікі Мікалая, якім удалося зьбегчы ад міліцыянтаў.

Цяпер Мікалай Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РУУС г. Менска. Маладафронтаўцы выказваюць небясьпеку, што Мікалай можа патрапіць на “суткі” — адміністрацыйны арышт.

Абноўлена. Увечары высьвятлілася, што Мікалай Дземідзенка знаходзіцца ў СІЗА па зав. Акрэсьціна, а ў панядзелак яго будуць судзіць.

14 траўня у 1995-ым годзе па ініцыятыве першага прэзыдэнта нашае дзяржавы, спадара Лукашэнкі адбыўся так званы “рэспубліканскі рэферэндум”, які стаў практычна першым крокам на шляху шматгадовага мэтанакіраванага зьнішчэньня нацыянальных каштоўнасьцяў нашае нацыі.

На гэтым рэферэндуме практычна ўпершыню былі зьдзейсьненыя масавыя фальсыфікацыі, якія пазьней пачаў на кожных выбарах ужываць рэжым Лукашэнкі. 14-га траўня, дзякуючы незаконнаму рэферэндуму, маскоўскі найміт па загадзе сваіх усходніх гаспадароў скасаваў статус адзінай беларускай – роднай мовы ў нашае краіне, замест нацыянальных сьвятых сымбаляў усіх беларусаў усталяваў чырвона-зялёную савецкую анучу й вянок, які напэўна марыў пакласьці на магілу Беларусі. Таксама на рэферэндум было незаконна вынесенае пытаньне аб “падтрымцы прэзыдэнта ў так званае эканамічнай “інтэграцыі” з Расеяй”.

Усе гэтыя дзеяньні, пачынаючы ад арганізацыі антыбеларускага рэферэндуму, фальсыфікацыяў яго вынікаў былі накіраваныя на акупацыю Беларусі й зьнішчэньня Незалежнасьці нашае дзяржавы Пасьля дэмакратычных пераўтварэньня ў Беларусі, кожны, хто меў дачыненьне да незаконных антыбеларускіх дзеяньняў улады будзе несьці поўную адказнасьць за зьдзейсьненыя ім злачынствы.

Болей навін