Саньнікаву — 5 гадоў узмоцненага рэжыму, Яроменку, Мірзаянаву, Васілевічу — 3 Гнедыку — 3,5. Каментар Рымашэўскага

14 мая 2011 21:48  |  Палітыка

Такія жорсткія прысуды вынесла сёньня Натальля Чацьвертакова, судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску, удзельнікам акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году, у тым ліку першаму з ужо асуджаных кандыдатаў на прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і сябру “Маладога фронту” і БХД Уладзю Яроменку. 

У інтэрвію прэс-службе БХД гэтыя прысуды пракаментаваў іншы экс-кандыдат у прэзыдэнты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі:

 

“Прысуды абуральныя і бяздоказныя. У прыватнасьці, абуральны прысуд для Мірзаянава, калі няма на чалавека ніводнага доказу і сьведчаньня, што ён рабіў штосьці супрацьпраўнае. Я бачыў і засьведчыў, што ён стаяў сьпінай да дзьвярэй Дома Ураду, і дапамагаў спыняць правакатараў, што білі шкло ў Доме ўраду. Зараз тым, хто застаўся на свабодзе, трэба бараніць тых, хто апынуліся за кратамі”

Болей навін