Канчатковы прысуд Севярынцу 16 траўня ў 10.00. Сустракайма!
У панядзелак 16 траўня ў 10.00 у судзе Заводзкага раёну г. Менска ў судзе Заводскага раёну г. Менску (Партызанскі праспект, 75а) будзе абвешчаны прысуд зьняволенаму сустаршыні аргкамітэту БХД Паўлу Севярынцу. Пракуро запатрабаваў паказаць яго 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у месцы адбыцьця пакараньня, тобок так званай “хіміі”. А гэта азначае, што Паўла павінны выпусьціць у залі суду, каб пасьля цягам тыдня накіраваць у вызначанае для яго месца пакараньня. Сябры БХД заклікаюць прыйсьці ў 10 гадзінаў да суду і годна сустрэць нашага лідэра, а таксама Ірыну Халіп і Сяргея Марцалева, якім пракурор парпасіў па 2 гады ўмоўна. СУСТРАКАЙМА!