Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

15 мая 2011 23:48  |  Навіны

Напярэдадні прысудаў у розных раёнах Менску зьявіліся партрэты сустаршыняў аркамітэту БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага. Гэткім чынам прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі патрабуюць справядлівых прысудаў, а таксама вызваленьня Паўла Севярынца і іншых палітвязьняў.

 

Таксама партрэты Паўла Севярынца распаўсюджваюць па горадзе і прыхільнікі моладзевага аб’яданьня “Малады Фронт”, заснавальнікам якога ў свой час зьяўляўся Севярынец.

 

Сябры БХД і МФ нагадваюць усім, хто ўдзельнічае ў несправядлівых прысудах, што ім самім не схавацца ад суду свайго сумленьня і суду Суду Божага.

 

Нагадаем, у панядзелак 16 траўня ў 10.00 у судзе Заводзкага раёну г. Менску (Партызанскі праспект, 75а) будзе абвешчаны канчатковы прысуд Паўлу Севярынцу, , а таксама Ірыне Халіп і Сяргею Марцалеву Пракурор запатрабаваў паказаць Паўла 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у месцы адбыцьця пакараньня, тобок так званай “хіміі”.

 

У гэты ж час у панядзелак у судзе у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2) працягнецца працэс над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Прысуд у гэтым судовым працэсе таксама чакаецца праз адзін-два дні.

 

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

 

 

 

 

 

 

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага (Фота)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота з сайту “Маладога Фронту”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей навін