Паўла Севярынца асудзілі на 3 гады “хіміі” і выпусьцілі ў судзе (Фота, Відэа)

16 мая 2011 12:13  |  Галоўныя навіны

Лідэр БХД Павал Севярынец прысуджаны да  3 гадоў “хіміі” і выпушчаны ў судзе. Дакладна такі прысуд прасіў учора для яго пракурор і сёньня зачытала судзьдзя Заводзкага раёну Жана Брысіна. Ірына Халіп і Сяргей Марцалеў, якіх судзілі разам з Паўлам, атрымалі 2 гады з адтэрміноўкай і з выпрабавальным тэрмінам адпаведна. Сваякі і сябры, у тым ліку прыхільнікі БХД, якія прыйшлі ў суд з кветкамі, змаглі сустрэць і абняць Паўла адразу ў будынку суду. 

У першым інтэрвію пасьля вызваленьня Павал Севярынец заявіў, што ня прызнае гэты прысуд справядлівым. Ён будзе змагацца за вызваленьне іншых палітвязьняў, у прыватнасьці адразу сёньня мае намер наведаць шэраг судоў. Адносна катаваньняў Павал прызнаўся, што для яго асабіста самым цяжкім было катаваньне духоўнае, калі яму не дазвалялі сустрэцца са сьвятаром.

Зараз Севярынец мусіць цягам трох сутак адбыць па месцы прапіскі ў Віцебск і чакаць накіраваньня ў  месца адбыцьця пакараньня. Пасьля вызваленьня Павал адразу паехаў у Петра-Паўлаўскі сабор Менску, каб ажыцьцявіць сваю даўнюю просьбу пра сустрэчу са сьвятаром для споведзі і прычасьця. Заяву пра гэта падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ ён пісаў ажно 10 разоў.

Нагадаем сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які і іншых асуджаных разам зь ім фігурантаў справы вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу). Па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца і іншы сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі, працэс над якім ідзе зараз у судзе Фрунзэнскага раёну Менску

Паўла Севярынца асудзілі на 3 гады "хіміі" і выпусьцілі ў судзе (Фота, Відэа)

Болей навін