Пракурор запатрабаваў Рымашэўскаму: 2 гады пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады
Пракурор запатрабаваў экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні БХД Віталю Рымашэўскаму 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады, іншаму кандыдату ў прэзідэнты Някляеву – 3 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкаў на 2 гады. Астатнім абвінавачаным таксама патрабуюцца ўмоўныя тэрміны на 3 і 2 гады. Палажанцы пракурор просіць 1,5 года пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год.
Пракурор палічыў, што віна Рымашэўскага і іншых абвінавачаных даказаная поўнасьцю, і запатрабаваў ізаляцыі іх ад грамадства ва ўмовах кантроля за іх паводзінамі.
Патрабаваньні пракурора адносна пакараньняў наступныя:
Рымашэўскі: 2 гады пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады;
Палажанка: 1,5 года пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год;
Някляеў: 3 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкаў на 2 гады;
Дзьмітрыеў: 3 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады;
Фядута: 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады;
Вазьняк: 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады.
Абставінаў, зьмякчальных адказнасьць у большасьці абвінавачаных няма, абцяжарвальнае абвінавачваньне: зьдзяйсьненьне злачынства група асобаў па папярэдняй змове. Раней да крымінальнай адказнасьці ніхто прыцягваўся, характарыстыкі па месцы працы здавальняючыя. У Рымашэўскага сьмякчальнымі абставінамі пракорор прызнаў наяўнасьць на ўтрыманьні маленькага непаўнагадовага дзіцяці, але ацягчальнае тое, што ён раней неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці.
Нагадаем, 17 траўня працягваецца працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты сустаршынём БХД Віталем Рымашэўскім, якога судзяць у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску разам зь іншым былым кандыдатам у прэзідэнты Ўладзімерам Някляевым, а таксама маладафронтаўкай Настай Палажанкай, актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком. Усіх абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).