У чацьвер 19 траўня менская сустрэча БХД з удзелам Рымашэўскага і паказам відэазвароту Севярынца
У чацьвер 19 траўня адбудзецца чарговая чацьвярговая сустрэча менскага аркамітэту БХД з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага, якога зараз судзяць у судзе Фрунзенскага раёну Менску. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8 у межах акцыяў абароны ўправы БНФ. Традыцыйна акрамя сустрэчы адбудзецца прагляд відэа. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!
Гэтым разам, роўна праз 5 месяцаў пасьля Плошчы-2010, у час заканчэньня жорсткіх судоў над беларускімі палітычнымі лідэрамі і актывістамі, будзе паказаны відэазварот лідэра Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца да сябраў і прыхільнікаў аргкамітэту БХД, беларускіх хрысьціянаў і ўсіх беларусаў з нагоды вызваленьня з СІЗА КДБ пасьля прысуджэньня яго да трох гадоў “хіміі”. Учора Павал вымушаны быў ад’ехаць па месцы прапіскі ў Віцебск, каб чакаць накіраваньня на месца адбыцьця пакараньня.
Па пытаньні далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў сустрэчы можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).