Віталь Рымашэўскі: “Прысуды не залежаць ні ад судзьдзі, ні ад пракурора” (Відэа)
Відэаінтэрвію экс-кандыдата ў прэзыдэнты, сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага з ўражаньнямі ад судовага паседжаньня па ягонай справе ў судзе Фрунзенскага раёну г. Менску 18 траўня, калі прагучала апошняе слова абвінавачаных. Рымашэўскага судзяць разам зь іншым былым кандыдатам ў прэзідэнты Ўладзімерам Някляевым, маладафронтаўкай Насты Палажанкі і актывістамі кампаніі «Гавары праўду!». Пракурор патрабуе Рымашэўскаму 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. Прысуд будзе абвешчаны 20 траўня а 16 гадзіне.