Рымашэўскі: прысуды выносяцца не ў судзе, а на перамовах аб крэдыце

20 мая 2011 12:04  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі лічыць, што прызначэньне суду над ім і яшчэ шэрагам дэмакратычных актывістаў за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў 19 сьнежня 2010 года на 20 траўня і перамовы 19 траўня з Расеяй аб вылучэньні крэдыту ўзаемазьвязаныя паміж сабой.

 

“Нягледзячы на тое, што пракурор прасіў вынесьці мне ўмоўны тэрмін, я не сумняюся, што судзьдзя можа гэтым не абмежавацца. Разам з тым я ня маю ілюзіяў наконт таго, што ў Беларусі прысуды выносяцца ў залі суду. Я лічу, што яны не зьвязаныя зь меркаваньнем судзьдзі, але з вынікамі перамоваў з Масквой і з тым, дасьць Расея крэдыт ці не”, – падкрэсьліў палітык.

 

“Вынікам гэтых перамоваў можа стаць татальная залежнасьць Беларусі ад Расеі, поўная страта нашай краінай свайго сувэрэнітэту. У наш час фінансавая і палітычная незалежнасьць узаемазьвязаныя, і зьнішчэньне фінансавага сувэрэнітэту можа спрычыніцца да страту сувэрэнітэту палітычнага”,  – адзначыў сустаршыня БХД.

Болей навін