Прадстаўнікі БХД сустрэліся зь сябрамі Эўрапейскай Народнай партыі

20 мая 2011 19:17  |  Палітыка

У Вільні адбылася сустрэча сябраў аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” з прадстаўнікамі Эўрапейскай Народнай партыі. Сябраў EPP цікавіла агульная сытуацыя, якая склалася ў краіне напярэдадні выракаў лідарам апазыцыі. Паколькі яны даволі добра валодаюць інфармацыяй пра падзеі ў Беларусі, таму гутарка насіла фармат ацэнкі і адказаў на пытаньні.

 

“Прадстаўнікі EPP выказалі адназначную пазыцыю, што яны будуць надалей падтрымліваць нашу партыю, асабліва ў пытаньнях юрыдычнай рэгістрацыі. Мы плянуем у чацьвёрты раз падаваць на рэгістрацыю, і EPP па сваіх каналах плянуе аказваць ціск, каб нашая партыя была зарэгістраваная”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Прадстаўнікі Эўрапейскай Народнай партыі таксама паабяцалі аказваць падтрымку ў вызваленьні лідара хрысьціянскіх дэмакратаў Паўла Севярынца і іншых лідараў апазыцыі.

Болей навін