Эўрадэпутат Міхаэль Галер узяў шэфства над Паўлам Севярынцам
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад нямецкага Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу, сябар Эўрапейскай народнай партыі, камісій Эўрапарлямэнту па міжнародных справах, бясьпецы і абароне, а таксама транспарце і турызьме Міхаэль Галер (Michael Gahler) узяў шэфства над сустаршынёй “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Паўлам Севярынцам, якога 16 траўня прысудзілі да 3 гадоў “хіміі”.
“Я вельмі ўдзячны нашым эўрапейскім сябрам за такую падтрымку. Ініцыятыва надзвычай важная і сымбалічная: людзі, якія змагаюцца за адныя каштоўнасьці – праўду, свабоду, справядлівасьць, маральнасьць – усталёўваюць моцныя, можна сказаць, роднасныя повязі. У гэтым – тое, што мы, беларускія дэмакраты, укладаем у паняцьце “Эўропа”, – адзначыў Севярынец у інтэрвію прэс-службе БХД..
Міхаэль Галер на працягу доўгага часу вельмі актыўна сочыць за сытуацыяй у Беларусі, заўсёды выступае ў падтрымку рэзалюцыяй Эўрапарлямэнту па Беларусі.