Шэін: спэцслужбы дробнымі паскудзтвамі спрабуюць пасварыць дэмактывістаў

23 мая 2011 14:05  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін паведаміў, што на выходных на сайце газэты “Наша Ніва” зьявіліся камэнтары ад яго імя, якія ён не пісаў. “Відавочна, чые рогі і хвасты адтуль тырчаць – спэцслужбаў”,- адзначыў ён.

 

У прыватнасьці, некаторыя камэнтары датычаліся выезду зь Беларусі журналісткі Натальлі Радзінай. У іх сьцьвярджалася, што яна адседжваецца ў Беларусі, а не знаходзіцца за мяжой.

 

“Спэцслужбы спрабуюць выкарыстаць розныя брудныя мэтады, усялякія дробныя паскудзтвы, каб перасварыць паміж сабой актывістаў дэмакратычнага руху. Яны проста ня ведаюць, як ушчыкнуць. Вельмі непрыемна, што такое здараецца”, – падкрэсьліў Аляксей Шэін.

 

Палітык лічыць, што падобныя дзеяньні могуць быць зьвязаныя з тым, што незадоўга да выезду Натальлі Радзінай зь Беларусі ён прыяжджаў да яе ў Кобрын, каб падтрымаць.

Болей навін