Актывістка аргкамітэту БХД з Мастоў зьбірае грошы на апэрацыю для дачкі (абноўлена)
Актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” з Мастоў Алена Давідовіч зьбірае сродкі на тэрміновую апэрацыю для яе пяцігадовай дачкі Ксеніі.
У дзяўчынкі рубцовае васкулязаванае памутненьне рагавіцы, рэтракарнэальная мэмбрана, рэгрэсыўнаякатаракта, другасная гляўкома, субатрафія левага вочнага яблыка і іншае. Ксеніі неабходна выдаляць вока і ставіць пратэз, што каштуе вялікай сумы грошаў.
Для збору сродкаў на апэрацыю быў адкрыты ў г. Масты ў ЦБП 415 філіяла 400 ААБ “Беларусбанк дабрачынны рахунак N 000003 ў беларускіх рублях. Рахунак адкрыты на Ірыну Леанідаўну Давідовіч.