Рымашэўскі трэці па папулярнасьці сярод дэмакратычных кандыдатаў
Дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, праведзеныя Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў у сьнежні 2010 года сьведчаць, што кандыдат у прэзыдэнты ад “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі заняў трэцяе месца сярод дэмакратычных кандыдатаў (у % ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў і ад яўкі адпаведна):
Уладзімер Някляеў – 8.3% \ 9,7%
Андрэй Саньнікаў – 6.1% \ 7,0%
Віталь Рымашэўскі – 3.7% \ 4,2%
Яраслаў Раманчук – 3.2% \ 3,6%
Алесь Міхалевіч – 2.7% \ 3,0%
Мікалай Статкевіч – 1.7% \ 1,9%
Рыгор Кастусёў – 1.6% \ 1,8%
Віктар Цярэшчанка – 0.6% \ 0,7%
Дзьмітры Вус – 0.5% \ 0,6%
Таксама выступ кандыдата ад БХД стаў трэцім па папулярнасьці сярод выступаў дэмакратычных кандыдатаў:
Уладзімер Някляеў – 9,7%,
Яраслаў Раманчук – 4,9%,
Віталь Рымашэўскі – 4,8%,
Андрэй Саньнікаў – 4,6%,
Алесь Міхалевіч – 2.5%,
Віктар Цярэшчанка – 2,2%,
Мікалай Статкевіч – 1.9%,
Рыгор Кастусёў – 1.0%,
Дзьмітры Вус – 0.7%
Разам з тым дадзеныя НІСЭПД сьведчаць, што Віталь Рымашэўскі быў адзіным дэмакратычным кандыдатам, за якога прагаласавала больш жанчын, чым мужчын. Жанчыны пераважалі толькі ў галасаваньні за яшчэ аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнку.
Трэцяе месца сярод апазыцыйных кандыдатаў Віталя Рымашэўскага сьведчыць пра добрую працу БХД, устаноўчы зьезд якой адбыўся толькі за паўтары гады да выбараў. Разам з тым лічбы паказваюць на вялікі патэнцыял у дзейнасьці партыі ў далейшым.