Напішы ліст Дашкевічу!
Аргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” заклікае сябраў і прыхільнікаў БХД, а таксама ўсіх неабыякавых людзей напісаць ліст лідару “Маладога фронту”, сябру БХД Зьмітру Дашкевічу.
18 сьнежня 2010, за дзень да вулічнай акцыі ў Менску, на маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава напалі хуліганы на чале з Алегам Малышавым і Канстанцінам Савіцкім, якіх пасьля выставілі пацярпелымі. Гэтак званыя “пацярпелыя” ў залі суда так і не зьявіліся. Яны адказвалі на пытаньні з-за сьценкі. Паказаньні сьведкаў кажуць аб невінаватасьці Дашкевіча й Лобава. Аднак пасьля суду Дашкевіч атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму, Лобаў — чатыры ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Адрэса для ліставаньня: 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 Сіза №1, Зьмітру Вячаслававічу Дашкевічу.