Касацыйную скаргу на прысуд Севярынца разгледзяць цягам месяца
25 траўня пададзеная касацыйная скарга на прысуд Заводскага суду Менска сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, згодна з якім Севярынец асуджаны на тры гады абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні, так званай “хіміі”.
“Пакуль невядома, дзе канкрэтна я буду адбываць гэтае пакараньне”, — сказаў Павел Севярынец. Гэта высьветліцца пасьля таго, як будзе разгледжаная касацыйная скарга. Тэрмін яе разгляду – месяц. Калі прысуд суду застанецца ў сіле, дык тады і будзе вырашана, куды мяне накіроўваць. Хаця, тэарэтычна магчыма, што прысуд будзе адменены…”
Нагадаем, Севярынца прызналі вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 КК