Віталь Рымашэўскі прывітаў ініцыятыву па правядзеньні акцыяў пратэсту

26 мая 2011 11:38  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі прывітаў ініцыятыву “Беларускага руху” па правядзеньні акцый пратэсту па ўсіх гарадах Беларусі. “Я, безумоўна, вітаю гэту ініцыятыву, бо вельмі важна, каб няглезячы на рэпрэсіі з боку ўладаў, апазыцыя працягвала сваю дзейнасьць”, – сказаў ён.

 

Зь яго словаў, “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў бліжэйшы час можа разгледзіць магчымасьці ўдзелу ў гэтай ініцыятыве і, мажліва, далучыцца да аргкамітэту па правядзеньні акцыяў пратэсту. “Безумоўна, сацыяльныя пытаньні займаюць вельмі важнае месца. Але сёньня як ніколі спрыяльны момант, каб патлумачыць насельніцтву сувязь паміж палітычным і эканамічным жыцьцём. На працягу таго часу, пакуль у турмах знаходзяцца палітвязьні, першасным пытаньнем павінна быць пытаньне вызваленьня палітвязьняў”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

“Беларусы сёньня не такія, як былі раней. Яны ўжо думаюць ня страўнікам, а галавой і сэрцам. Яны сталі больш разважлівымі і больш салідарнымі. Менавіта таму мы лічым, што ў дадзенай сытуацыім існуе вялікая верагоднасьць таго, што больш шырокія колы грамадзтва падтрымаюць вызваленьне палітвязьняў”, – лічыць Віталь Рымашэўскі. 

Болей навін