Палітыкі дамовіліся аб супрацы па змене выбарчага заканадаўства
На сённяшняй сустрэчы, дзе браў удзел і сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі, было вызначана – у існуючым выглядзе беларускае выбарчае заканадаўства не дае аніякай падставы казаць пра дэмакратычнае развіццё краіны.
Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі, лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў, старшыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, лідэр Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, каардынатар “Еўрапейскай кааліцыі” Мікалай Статкевіч дамовіліся аб супольнай дзейнасці за змену выбарчага заканадаўства.