Напішы ліст Лобаву!

27 мая 2011 14:51  |  Палітыка

Аргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” заклікае сябраў і прыхільнікаў БХД, а таксама ўсіх неабыякавых людзей напісаць ліст лідару Менскай арганізацыі МФ, сябру БХД Эдуарду Лобаву.

 

18 сьнежня 2010, за дзень да вулічнай акцыі ў Менску, на маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава напалі хуліганы на чале з Алегам Малышавым і Канстанцінам Савіцкім, якіх пасьля выставілі пацярпелымі. Гэтак званыя “пацярпелыя” ў залі суда так і не зьявіліся. Яны адказвалі на пытаньні з-за сьценкі. Паказаньні сьведкаў кажуць аб невінаватасьці Дашкевіча й Лобава. Аднак пасьля суду Дашкевіч атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму, Лобаў — чатыры ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 

 

Адрэса для ліставаньня: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, папраўчая калёнія 22, а/с 20.

Болей навін