“Ваш Бог памёр”: Сяргея Луканіна затрымалі за антыкрізісную казань на вуліцы
Міліцыянты затрымалі юрыста царквы “Новае жыцьцё” Сяргея Луканіна пасьля таго, ён на вуліцы заклікаў у часе крызісу зьвярнуцца да Бога, а не панікаваць.
Празь некаторы час, паводле Луканіна, некалькі чалавек з крыкамі “Ваш Бог памёр!” спрабавалі сьцягнуць яго з прыступак. “Мяне сьцягнулі з парапету, ударылі аб зямлю, аднак я здолеў падняцца назад. Мабыць, гэтыя ж людзі выклікалі міліцыю, паколькі неўзабаве да мяне падышлі два супрацоўнікі спэцназу міліцыі і даставілі мяне ў пастарунак Цэнтральнага раёна Менску”, – паведаміў Луканін.
Па словах юрыста, ва Управе ўнутраных справаў ў яго прымусова ўзялі адбіткі пальцаў.
“Спачатку я адмовіўся ад дактыляскапіі. Аднак потым маёр Максім Котаў заявіў: альбо я здам адбіткі пальцаў добраахвотна, альбо ў мяне іх возьмуць з ужываньнем сілы. Ня буду ж я біцца з маёрам міліцыі? Мне давялося пагадзіцца”, – патлумачыў Луканін.
Каля 23 гадзінаў Луканіна адпусьцілі без складаньня пратаколу.
Дзеяньні нападнікаў Сяргей Луканін назваў “абсалютна неадэкватнай рэакцыяй” на казань
“Акрамя таго, я маю намер зьвярнуцца ў міліцыю для прыцягненьня да адказнасьці хуліганаў, якія напалі на мяне, за пагрозы ў дачыненьні маёй дзесяцігадовай дачкі, якая вяла відэаздымку пропаведзі”, – паведаміў БелаПАН юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін.