Віталь Рымашэўскі падаў касацыйну скаргу на вырак суду (Фота)
“Пракурор назваў адзінай зьмякчаючай акалічнасьцю наяўнасьць непаўнагадовай дачкі на ўтрыманьні. Безумоўна, я рады штодня бачыць гэтую “акалічнасьць”, быць разам са сваёй сям’ёй. Але для мяне ўмоўны тэрмін – гэта не свабода. Гэтыя ўмовы я адчуваў на сабе пасьля вызваленьня зь СІЗА КДБ. Беларускія дэмакратычныя палітыкі нават без умоўнага прысуду могуць у любы момант апынуцца за кратамі”, – адзначыў сустаршыня БХД пасьля выхаду з залі суду.