БХД распачала акцыі у межах кампаніі за сямейныя каштоўнасці па ўсёй краіне (фота)

31 мая 2011 12:49  |  Галоўныя навіны

Сябры аргкамітэту па стварэньні парыті “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” і сябры “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” 31 траўня ў межах кампаніі за сямейныя каштоўнасьці “Моцная сямья – моцная Беларусь” правялі ў Менску акцыі, накіраваныя на абарону ненароджаных дзетак. Акцыі прымеркаваныя да Дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

Сёньня, 31 траўня у паліклініках Менска сябры БХД і МХД распаўсюджваюць друкаваныя матэрыялы і дыскі па гэтай тэматыцы, у якіх распавядаецца, што аборт – гэта забойства, чым гэта пагражае жанчынам, чаму важна нараджаць дзяцей і гэтак далей. Таксама актывісты Моладзі БХД у найбольш людных месцах Менска і на прыпынках грамадзкага транспарту распаўсюджваюць плякаты у абарону жыцьця.

“Гэта вельмі важныя акцыі. Мы павінны паказаць людзям, чаму так важна мець дзяцей, чаму ня трэба забіваць ненароджаных дзетак. Бо аборт – гэта таксама забойства. І людзі павінны гэта ведаць. Асабліва важная гэтая акцыя ў нашай краіне, дзе з году ў год назіраецца тэндэнцыя па зьмяншэньні колькасьці народжаных дзетак”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

1 чэрвеня і напрацягу бліжэйшых тыдняў акцыі ў межах кампаніі за сямейныя каштоўнасці  павінны прайсьці таксама ў іншых гарадах Беларусі. Падчас іх прыхільнікі БХД, апроч раздачы інфармацыйных матэрыялаў, перададуць у дзіцячыя дамы вопртаку і цацкі для дзетак, правядуць шэраг флэшмобаў.

Болей навін