Рымашэўскі ня бачыць прычын для высылкі расейскага журналіста

31 мая 2011 14:54  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусь Віталь Рымашэўскі назваў вельмі дэрэнным крокам высылку з краіны журналіста расейскага каналу “Дождь” Радзівона Марынічава, які за дзень да гэтага зрабіў інтэрвію з палітыкам. “Я ня бачу прычын для гэтага”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

“Гэта вельмі шчыры чалавек. Я ня бачыў у ім ні кроплі тэндэнцыйнасьці. Ён, насамрэч, імкнуўся даведацца праўду, пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Яго, напрыклад, вельмі зьдзівіла тое, што расейскія СМІ кажуць пра адсутнасьць тавараў на паліцах беларускіх крамаў, а гэтага няма. Вельмі шкада, што яго выслалі. Ён адзін з самых незаангажаваных журналістаў, якіх я бачыў. Ягоная высылка – гэта няправільны крок”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Журналіста затрымалі 30 траўня на выхадзе з парка Горкага. У яго сьцерлі ўсе ягоныя відэазапісы. Радзівону Марынічаву загадалі напрацягу сутак пакінуць Беларусь, заьбараніўшы ўезд на тэрыторыю краіны на працягу пяці гадоў.

Болей навін