БХД віншуе мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
Аргкамітэт “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” шчыра віншуе мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з 30-годзьдзем сьвятарскага служэньня і зычыць яму моцнага здароўя, цьвёрдай веры і Божага дабраславеньня.
Няхай Усемагутны Пан Бог напаўняе Ваша сэрца Сваёй любоўю, шаноўны ксёндз-арцыбіскуп!
Вы прысьвяцілі ўсё сваё жыцьцё Богу і Беларусі – і верым, што ў час Вашага служэньня Госпад ператворыць наш край у краіну хрысьціянскага адраджэньня.
З павагай, сустаршыні БХД
Георгі Дзьмітрук
Віталь Рымашэўскі
Павал Севярынец
Аляксей Шэін