Флэшмоб «У абарону жыцця» прайшоў у Менску (Фота)

30 мая 2011 16:03  |  Грамадства

У суботу, 28 траўня, у менскім парку імя Горкага адбыўся флэшмоб «У абарону жыцця». У акцыі, прымеркаванай да Дня дзіцяці, прынялі ўдзел каля 30 чалавек, палова з іх  — дзеці. Цяжарныя жанчыны і маленькія дзеці раздавалі менчукам  шарыкі, запрашэнні на канцэрт «У абарону жыцця», каляровыя стужкі. Акцыя працягвалася некалькі гадзінаў. 

Флэшмоб быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей, які ва ўсім свеце адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізатары флэшмоба хацелі нагадаць, што абароны патрабуюць не толькі дзеці, якіх мы бачым, але і тыя, якія яшчэ не нарадзіліся і знаходзяцца ва ўлонні маці. Такім чынам удзельнікі акцыі папярэджвалі аб недапушчальнасці абортаў.   

«Мы хацелі засведчыць, што цяжарнасць — гэта супер,  а дзеці — гэта класна! — адзначае ўдзельніца акцыі Наталля  Бачышча. —  Было вельмі цікава пагутарыць з людзьмі, падараваць ім усмешкі».  

Канцэрт «У абарону жыцця» адбудзецца 1 чэрвеня ў 19.00 у КЗ «Мінск».   Квіткі можна набыць у касах залы ці ў распаўсюджвальнікаў.

Болей навін