Кобрынская суполка БХД наведала шматдзетныя сем’і (Фота)
Кобрынская суполока аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрыстьціянская дэмакратыя” 31 траўня ў межах акцыі да Дня абароны дзяцей наведала каля дзесяці шматдзетных сем’яў з мэтай прыцягнуць увагу да праблемаў, з якімі сутыкаюцца гэтыя сем’і.
Актывісты БХД уручылі семьям падарункі, падзякавалі ім за подзьвіг, за іхную мужнасьць і нязломнасьць. “Вечар прайшоў у цёплай і дружнай атмасфэры”, – адзначыў ініцыятар акцыі, сустаршыня аргкамітэту БХД Георгі Дзьмітрук.
“Ня толькі ў Дзень абароны дзяцей інтарэс грамадзтва павінен быць скіраваны да абароны дзетак, шматдзетных семьяў, сямейных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. Шмат хто з гэтых сем’яў быў зьдзіўлены тым, што мы да іх завіталі. На словах у нас вельмі шмат робіцца для паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі, а на справе ўсе пра гэта забываюць”, – сказаў ён.