Хрысціянскі дэмакрат дамагаецца капітальнага рамонту жылога дома (фота)

02 чэрвеня 2011 12:12  |  Навіны

Уладзімір Шчэкарэвіч, сябра Рады народных дэпутатаў з Мастоў, атрымаў адказ ад мастоўскіх камунальшчыкаў на зварот наконт капітальнага рамонту шматкватэрнага дома № 5 па вул. Валковіча.

 

Падчас мясцовых выбараў 2010 года, на якіх Уладзімір Шчэкарэвіч балатаваўся ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў па Занёманскай выбарчай акрузе № 1, да кандыдата ад хрысціянскіх дэмакратаў звярнуліся жыхары шматкватэрнага дома № 5 па вул. Валковіча з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні капітальнага рамонту жылога дома. У красавіку 2010 года Уладзімір Шчэкарэвіч наведаў вышэйазначаны будынак і звярнуўся да камунальшчыкаў наконт кепскага тэхнічнага стану жылога дома.

 

За час эксплуатацыі шматкватэрнага дома № 5 па вул. Валковіча значна пагоршыліся фізіка-тэхнічныя, эстэтычныя і спажывецкія якасці дому. У даждлівы перыяд дах будынку працякае, з-за чаго ў кватэрах стаіць волкасць і псуецца маёмаць, пад’езды знаходзяцца ў непрыдатным стане, адсутнічае комплекснае добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі.

 

Нягледзячы на тое што паводле афіцыйных звестак Уладзімір Шчэкарэвіч не стаў дэпутатам Савета, ён працягвае сваю дзейнасць у рамках грамадскай ініцыятывы “Рада Народных Дэпутатаў” і імкнецца выканасць свае абавязальніцтвы перад выбарцамі. Паводле апошняга адказу Мастоўскага РУП ЖКХ праектна-каштарысную дакументацыю на капітальны рамонт даху і рамонт пад’ездаў плануецца  падрыхтаваць у чацьвёртым квартале 2011 года.

 

Хрысціянскі дэмакрат дамагаецца капітальнага рамонту жылога дома (фота)

Болей навін