Берасьцейскія сябры БХД працягваюць пратэставаць супраць росту коштаў на бэнзын

03 чэрвеня 2011 14:06  |  Галоўныя навіны

Берасьцейскія сябры “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” маюць намер і надалей пратэставаць супраць падвышэньня коштаў на паліва для аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў абласны каардынатар БХД Зьміцер Шурхай. “Мы ўжо бачым і чуем, што ў ноч на панядзелак рыхтуецца чарговае падвышэньне коштаў на паліва. Гэта адбудзецца ўжо ў пяты раз за гэты год”,- адзначыў ён.

 

“На прыватных запраўках ужо ў чаканьні падвышэньня коштаў не адпускаюць дызэльнае паліва і некаторыя віды бэнзыновага паліва. Мы, я разам са сваімі паплечнікамі, рганізуеім і праводзім у Берасьці акцыю “Стоп-бэнзын”. Неўзабаве будзе прынятае рашэньне аб правядзеньні чарговай акцыі. Зараз удаклядняецца яе месца і час”, – паведаміў Зьміцер Шурхай.

 

“Аўтакіроўцы вельмі незадаволеныя такой палітыкай уладаў. Колькі можна падвышаць кошты? Узровень жыцьця, заробкі падаюць, але кошты растуць. Мы пратэстуем ня толькі супраць падвышэньня коштаў на паліва, але ўвогуле супраць таго, што адбываецца. Аўтамібілі займаюць вельмі важнае значэньне ў жыцьці людзей, і рост коштаў на паліва вельмі балюча адбіваецца на іхных бюджтах. Мы разумеем, што падвышэньне зьвязанае з падзеньнем курсу рублю і ростам курсу доляра, але ж заробкі ў людзей не растуць. Мы выказваем свой пратэст супраць той бязглуздай палітыкі, якую прводзяць улады, якая прыводзіць да зьбядненьня людзей”, – заявіў ён.

 

“Сваімі акцыямі мы паказалі людзям, што мы ёсьць, што мы дзейнічаем, што можна і трэба змагацца за свае правы, што можна нешта зьмяніць. Пытаньне толькі ў тым, як доўга людзі будуць яшчэ цярпець”,- падкрэсьліў Зьміцер Шурхай.

Болей навін