Напішы ліст Алесю Кіркевічу!

03 чэрвеня 2011 21:15  |  Палітыка

Аргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” заклікае сябраў і прыхільнікаў БХД, а таксама ўсіх неабыякавых людзей напісаць ліст намесніку старшыні “Маладога Фронту” і сябру аргкамітэту БХД Алесю Кіркевічу.

 

Нагадаем, гарадзенскі маладафронтавец і сябра аргкамітэту БХД Алесь Кіркевіч падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Кіркевіч быў арыштаваны супрацоўнікамі КДБ 28 студзеня ў Гародні і ад гэтага часу ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ. За тыдзень да арышта ён ажаніўся, але замест вясельнага падарожжа патрапіў за краты.

 

5 траўня ў пяты дзень судовага працэсу над намеснікам старшыні “Маладога Фронту” і сябрам аргкамітэту БХД Алесем Кіркевічам і іншымі 4-ма ўдзельнікамі Плошчы-2010 суддзя абвясціла жорсткія  прысуды: Вінаградаву і Кіркевічу — па 4 гады зняволення; Дразду, Пратасеню і Хамічэнку — па 3 гады. суддзя вынесла тыя прысуды, якія і прасіў пракурор. Скінулі паўгоды зняволення толькі Дразду.

 

Адрэса для ліставаньня: 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 Сіза №1, Алесю Кіркевічу.

Болей навін