Напішы ліст Уладзю Яроменку!
Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” заклікае сябраў і прыхільнікаў БХД, а таксама ўсіх неабыякавых людзей напісаць ліст сябру “Маладога фронту” і БХД Уладзю Яроменку.
Нагадаем, 14 траўня Наталля Чацвертакова, суддзя Партызанскага раённага суду Менску, вынесла прысуды пяці ўдзельнікам акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году: Андрэю Саннікаву — 5 гадоў узмоцненага рэжыму, Уладзю Яроменку, Фёдару Мірзаянаву, Ілле Васілевічу — 3, Алегу Гнедыку — 3,5.
Адрэса для ліставання: 220050, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 Сіза №1, Уладзіміру Мікалаевічу Яроменку.