Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у канферэнцыі па праблеме палітвязняў у Беларусі

06 чэрвеня 2011 13:13  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у канферэнцыі, якая прайшла ў Бруселі і была прысвечана праблеме наяўнасці палітвязняў у Беларусі. Экс-кандыдат у прэзыдэнты правёў сустрэчы з еўрадэпутатамі-членамі рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікамі праваабарончых ініцыятыў Еўрапарламенту, кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі.

 

“Я лічу, што трэба прыкладаць усе намаганні, каб вызваліць палітвязняў. Усе яны могуць выйсці на свабоду ўжо бліжэйшыя месяцы. Перадусім, пытанне іх вызвалення залежыць ад палітыкі Еўразвязу. Трэба рабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў. І я працягну гэта рабіць”, – адзначыў палітык.

 

“Уся дэлегацыя была адзінадушна за адмову ад якіх-небудзь кантактаў, перамоваў у з рэжымам да вызвалення палітвязняў. Ува ўсіх, з кім мы камунікавалі, было жаданне дапамагчы Беларусі, палітзняволеным”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін