Шчырыя спачуванні: памёр беларускі філосаф Уладзімір Конан
Уноч з 5 на 6 чэрвеня на 78-м годзе жыцьця ня стала “патрыярха беларускай філасофіі” Уладзімра Конан. Сябры аргкамітэту БХД выказваюць шчырыя спачуванні сваякам і блізкім навукоўца, ўсім яго чытачам і прыхільнікам.
“Смерць Уладзіміра Конана – гэта вялікая страта для беларускай філасофіі, усёй беларускай навукі і беларускага грамадства. Гэты чалавек вельмі шмат зрабіў для Беларусі. Ён быўшчырым хрысціянскім дэмакратам і вельмі шмат спрычыніўся да адраджэння хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.
Уладзімір Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 года ў вёсцы Вераскава Навагрудскага раёна. Беларускі філосаф, літаратуразнаўца, крытык. Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці «эстэтыка». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісанні цыкла калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973-1980). Аўтар прац «Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)» (1968), «Ад Рэнесансу да класіцзму» (1978), «Святло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы» (1989), «Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991), «Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі» (2003) і іншых.