Капітальны рамонт з дапамогай народнага дэпутата (фота дакумента)

06 чэрвеня 2011 13:46  |  Навіны

З дапамогай Змітра Кухлея, сябры Рады народных дэпутатаў з Мастоў, жыхары аднаго з шматкватэрных дамоў горада дамагліся правядзення капітальнага рамонта.

 

У красавіку мінулага года падчас мясцовых выбараў 2010 года да кандыдата ад хрысціянскіх дэмакратаў Змітра Кухлея, які балатаваўся ў Мастоўскі раённы Савет дэпутатаў па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 7, звярнуліся жыхары шматкватэрнага дома № 6 па вул. Будаўнікоў з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні капітальнага рамонту жылога дома

Шматкватэрны дом № 6 па вул. Будаўнікоў быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе і за ўвесь тэрмін эксплуатацыі у доме ні разу не быў праведзены капітальны рамонт, а прыдамавая тэрыторыя заставалася занядбанай. За гэты час значна пагоршыліся фізіка-тэхнічныя, эстэтычныя і спажывецкія якасці дому, адсутнічала комплекснае добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі, дваровых праездаў, прыдамавая паркоўка і тратуары для пешаходаў. У падвальным памяшканні ў даждлівы перыяд амаль увесь час знаходзілася вада.

 

Пасля грамадскай кампаніі і збору подпісаў, праведзенай пад кіраўніцтвам народнага дэпутата, камунальшчыкі запланавалі правядзенне рамонтных работ дома і прыдамавой тэрыторыі, якія былі скончаны ў 2011 годзе. Камунальшчыкі правялі комплекснае добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі ў 2010 годзе, у тым ліку усталяванне дарожных і тратуарных бардзюр, пешаходных сцежак, асфальтаванне дваровых праездаў, абсталяванне дзіцячых гульнявых і гаспадарчых пляцовак, пляцовак для паркоўкі аўтамабіляў, усталяванне водаадвядзення, а ў 2011 годзе капітальны рамонт даху, пад’езда, трубаправода водазабеспячэння і каналізацыі будынка.

 

Паводле афіцыйных звестак Зміцер Кухлей не стаў дэпутатам Савета, аднак разам з іншымі незалежнымі кандыдатамі, якія балатаваліся падчас мясцовых выбараў 2010 года, ён працягвае сваю дзейнасць у рамках грамадскай ініцыятывы “Рада Народных Дэпутатаў”. На рахунку народных дэпутатаў Мастоўшчыны за апошні год дзейнасці ёсць шэраг паспяховых кампаній, у тым ліку добраўпарадкаванне тэрыторый, асвятленне вуліц, будаўніцтва дзіцячых пляцовак і капітальны рамонт шматпавярховых дамоў.

 

Капітальны рамонт з дапамогай народнага дэпутата (фота дакумента)

Болей навін