Сацапытанне: 80% людзей не давяраюць уладзе
Моладзь “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” правяла сацыялагічнае апытанне сярод жыхароў Менска з мэтай, каб даведацца, ці хвалюе іх эканамічная сітуацыя ў Беларусі і ці давяраюць яны ўладзе. У апытанні ўдзельнічала 5 актывістаў МБХД і каля 100 рэспандэнтаў. На пытанне “Ці давяраеце вы кіраўніцтву рэспублікі?” каля 80% апытаных сказалі, што не, і толькі каля 20%, што так.
На пытанне “Ці гатовыя вы памяняць незалежнасць краіны на дабрабыт насельніцтва” 60% рэспандэнтаў сказалі, што не гатовыя, 40% – гатовыя. 50% апытаных лічаць, што для абароны інтарэсаў грамадзянаў, трэба выкарыстоўваць пратэстныя акцыі, 40% – тактыку чакання. 10% – не ведаюць, што трэба рабіць.
40% чакаюць адстаўкі кіраўніцтва Беларусі, прыкладна столькі – не чакаюць ад яго ніякіх дзеянняў, 20% – не ведаюць, што чакаць ад урада.