У Віцебску і Буда-Кашалёве прайшлі акцыі ў абарону жыцця (Фота)
Сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” правялі шэраг акцый у розных гарадах Беларусі ў падтрымку жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Так у Буда-Кашалёве мясцовыя актывісты БХД разклейвалі налепкі ў абарону жыцця, раздавалі ў паліклініцы і жаночай кансультацыі горада буклеты за права дзяцей быць народжанымі і сураць абортаў.
Падобныя акцыі прайшлі і ў Віцебску. Тут буклеты раздавалі таксама ў месцах збору маладых людзей, ля цэркваў, налепкі вешаліся ў людных месцах, ля пад’ездаў і крамаў. Апроч таго, віцебскія прыхільнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі збор подпісаў за змянення дзеючага заканадаўства адносна ненароджаных дзяцей і абортаў.
Працягваюцца акцыі і ў Менску, плакаты супраць абортаў распаўсюджваюцца ня толькі на вуліцах, але і ў метро.